Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Зацверджана праграма сумесных дзеянняў Урада і Камітэта дзяржкантролю па стабілізацыі цэн

05.07.2022
Зацверджана праграма сумесных дзеянняў Урада і Камітэта дзяржкантролю па стабілізацыі цэн
Урад і Камітэт дзяржаўнага кантролю зацвердзілі Праграму дзеянняў па стабілізацыі цэн, удасканаленні метадалогіі цэнаўтварэння і кантролю за выкананнем заканадаўства аб цэнаўтварэнні на 2022 год.

Праграма з'яўляецца стратэгічным планам, які прадугледжвае рэалізацыю да канца года мерапрыемстваў па наступных асноўных напрамках:

насычэнне ўнутранага рынку таварамі - легалізацыя паралельнага імпарту, распрацоўка комплексу мер па вытворчасці імпартазамяшчальнай сельскагаспадарчай прадукцыі, удасканаленне сістэмы стабфондаў;

эканамічны і адміністрацыйны характар рэгулявання - перавод разлікаў за энергарэсурсы на расійскія рублі, перагляд праграм па зніжэнню затрат, удасканаленне дзяржаўных закупак, карэкціроўка пераліку тавараў, якія падпадаюць пад дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне;

удасканаленне метадалогіі цэнаўтварэння і кантрольнай дзейнасці;

укараненне адзінай цэнтралізаванай лічбавай платформы ў сацыяльнай сферы;

падаўжэнне пагаднення аб зніжках;

рэалізацыя механізму маніторынгу цэн на імпартуемыя тавары;

укараненне аналітычнай сістэмы маніторынгу цэн шляхам кантролю касавага абсталявання.

Большасць мерапрыемстваў знаходзіцца ў высокай стадыі прапрацоўкі, асобныя ўжо рэалізуюцца.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.