Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

За выплату заработнай платы «ў канверце» ўводзіцца крымінальная адказнасць

08.06.2021
За выплату заработнай платы «ў канверце» ўводзіцца крымінальная адказнасць

Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая № 112-З «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» ўводзіцца крымінальная адказнасць за ўхіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэннi падаткаў, збораў (артыкул 2431 Крымінальнага кодэкса) і ўхіленне ад выплаты страхавых узносаў (артыкул 2433 Крымінальнага кодэкса). Змены ўступаюць у сілу 19 чэрвеня 2021 года.
Ўзмацненне жорсткасці адказнасці наймальнікаў за выплату зарплаты «ў канверце» ініцыявана Камітэтам дзяржкантролю і абумоўлена недастатковасцю існуючых мер адміністрацыйнага ўздзеяння ў барацьбе з гэтай негатыўнай з'явай. Выплачваючы зарплату без адлюстравання ва ўліку, наймальнік прычыняе шкоду не толькі дзяржаве, але і работнікам (пачынаючы ад адсутнасці ў іх гарантый атрымання абумоўленага заробку і заканчваючы несправядлівым памерам будучай пенсіі, пазбаўленнем іншых сацыяльных выплат).
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.