Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

За несвоечасовую выплату зарплаты ў Гомельскай вобласці за 9 месяцаў аштрафавана 103 службовых і 95 юрыдычных асоб

23.10.2020
За несвоечасовую выплату зарплаты ў Гомельскай вобласці за 9 месяцаў аштрафавана 103 службовых і 95 юрыдычных асоб

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці і абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны за 9 месяцаў 2020 года на 103 службовых і 95 юрыдычных асоб накладзены адміністрацыйныя спагнанні за несвоечасовую выплату заработнай платы.
У рамках выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па забеспячэннi наймальнікамі своечасовай выплаты зарплаты ў рэгіёне на пастаяннай аснове праводзяцца праверкі і маніторынгі, тэматычныя прамыя і «гарачыя» тэлефонныя лініі. Па ўсіх выяўленых парушэннях прымаюцца меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Прымаемыя меры па выяўленнi фактаў несвоечасовай выплаты зарплаты і прыцягненнi да адказнасці вінаватых службовых асоб дазваляюць абараніць правы працаўнікоў і павышаць адказнасць кіраўнікоў арганізацый.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.