Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вышэйшыя кантрольныя органы дзяржаў - членаў ЕАЭС падвялі вынікі сумеснай праверкі

28.11.2022
Вышэйшыя кантрольныя органы дзяржаў - членаў ЕАЭС падвялі вынікі сумеснай праверкі
На сумесным пасяджэнні калегій (упаўнаважаных асоб) вышэйшых кантрольных органаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі 28 лістапада 2022 года падведзены вынікі праверкі захавання ў 2021 годзе ўпаўнаважанымі органамі дзяржаў - членаў ЕАЭС Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум.

У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў.

Кантрольныя мерапрыемствы праводзіліся ў 2022 годзе ў кожнай з дзяржаў - членаў ЕАЭС. Вывучалася наколькі поўна і своечасова ўпаўнаважаныя органы пералічваюць сумы ўвазных мытных пошлін, якія падлягаюць размеркаванню паміж краінамі ЕАЭС, а таксама як выконваюцца ўпаўнаважанымі органамі ўстаноўленыя для кожнай дзяржавы-члена ЕАЭС нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін. Упаўнаважанымі органамі, якія правяраліся, з'яўляліся міністэрствы фінансаў і казначэйства дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Праверка паказала, што ў 2021 годзе ў цэлым забяспечана выкананне парадку размеркавання ўвазных мытных пошлін паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС.

Па выніках сумеснага кантрольнага мерапрыемства ў Рэспубліцы Беларусь парушэнняў не ўстаноўлена.

Таксама ўстаноўлена, што ў 2021 годзе паступленне ў бюджэты дзяржаў - членаў ЕАЭС сум увазных мытных пошлін склала 13,5 млрд. дол. ЗША і павялічылася ў параўнанні з 2020 годам на 20,5 %.

Пры гэтым для Беларусі ўпершыню за 6 гадоў склалася дадатнае сальда (42,7 млн. дол. ЗША) сустрэчных патокаў сум увазных мытных пошлін паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС.

Даведачная інфармацыя

У 2021 годзе размеркаванне ўвазных мытных пошлін разлічвалася па наступных нарматывах: для Рэспублікі Арменія – 1,22%; для Рэспублікі Беларусь - 4,86%; для Рэспублікі Казахстан - 6,955%; для Кыргызскай Рэспублікі - 1,9%; для Расійскай Федэрацыі - 85,065%.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.