Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вырашана праблемнае пытанне жыхароў гарадскога пасёлка Багушэўск

02.11.2023
Вырашана праблемнае пытанне жыхароў гарадскога пасёлка Багушэўск
На прыём да прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці звярнуліся жыхары г.п.Багушэўск. Людзі скардзіліся на нездавальняючы стан дарожнага палатна на вуліцах Піянерскай і Някрасава.

Вывучэнне сітуацыі паказала, што рамонт патрабуецца на ўсім працягу праезнай часткі гэтых вуліц. Па прапанове абласнога КДК работы былі запланаваны на 2023 год і ўзяты на кантроль да поўнага выканання.

У выніку ў кастрычніку гэтага года вуліцы былі поўнасцю заасфальтаваны.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.