Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вынікі работы органаў фінансавых расследаванняў у першым паўгоддзі 2022 года разгледжаны на пасяджэнні калегіі Дэпартамента фінансавых расследаванняў

29.07.2022
Вынікі работы органаў фінансавых расследаванняў у першым паўгоддзі 2022 года разгледжаны на пасяджэнні калегіі Дэпартамента фінансавых расследаванняў
Пасяджэнне калегіі Дэпартамента фінансавых расследаванняў, падчас якога былі падведзены вынікі працы органаў фінансавых расследаванняў у першым паўгоддзі 2022 года, адбылося ў г. Магілёве. Мерапрыемства правёў намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю - дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў.

У першым паўгоддзі 2022 года органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю выяўлены 393 злачынствы, каля паловы з іх адносяцца да катэгорыі цяжкіх. У даход дзяржавы паступіла грашовых сродкаў у суме 154,5 млн. рублёў.

Асноўныя намаганні органаў фінансавых расследаванняў былі сканцэнтраваны на супрацьдзеянні ўхіленню ад выплаты падаткаў і абавязковых страхавых узносаў, неабгрунтаванай пасрэдніцкай дзейнасці, карупцыйным злачынствам у эканамічнай сферы, спыненні дэструктыўнай дзейнасці, а таксама на кантролі за расходаваннем бюджэтных сродкаў і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці.

Пасля заканчэння пасяджэння работнікі органаў фінансавых расследаванняў прынялі ўдзел у велапрабегу, прымеркаваным да 30-годдзя ўтварэння фінансавай міліцыі (юбілейная дата адзначаецца 5 жніўня), пераадолеўшы ў агульнай складанасці дыстанцыю каля 6 кіламетраў.

Таксама кіраўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў і тэрытарыяльных органаў фінансавых расследаванняў усклалі кветкі да Помніка байцам батальёна міліцыі капітана К.Г.Уладзімірава ў в. Гаі Магілёўскага раёна, ушанаваўшы памяць загінуўшых за свабоду і незалежнасць Беларусі 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.