Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вынікі праверкі выканання саюзнага бюджэту за 2019 год разгледжаны на пасяджэнні калегій кантралюючых ведамстваў Беларусі і Расіі

29.10.2020
Вынікі праверкі выканання саюзнага бюджэту за 2019 год разгледжаны на пасяджэнні калегій кантралюючых ведамстваў Беларусі і Расіі



Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі і Падліковая палата Расіі ў ходзе сумеснай праверкі пацвердзілі дадзеныя справаздачы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2019 год па даходах і расходах. Вынікі праверкі разгледжаны 29 кастрычніка 2020 года на пасяджэнні калегій кантралюючых ведамстваў, якое прайшло ў рэжыме відэасувязі.
На пасяджэнні таксама зацверджаны План сумесных мерапрыемстваў Камітэта дзяржкантролю і Падліковай палаты на 2021 год. Ён прадугледжвае шэраг кантрольных мерапрыемстваў, у тым ліку праверку выкарыстання сродкаў саюзнага бюджэту, выдзеленых на рэалізацыю «Праграмы сумеснай дзейнасці Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы па абароне насельніцтва і рэабілітацыі тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», праверку выканання абавязацельстваў па Пагадненнi паміж урадамі Расіі і Беларусі аб умовах установы і дзейнасці Расійска-Беларускага ўніверсітэта. Запланаваны семінары і іншыя мерапрыемствы.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.