Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вынік абітурыента, які зрабіў фота экзаменацыйнага задання па матэматыцы падчас цэнтралізаванага тэсціравання, будзе ануляваны

27.06.2022
Вынік абітурыента, які зрабіў фота экзаменацыйнага задання па матэматыцы падчас цэнтралізаванага тэсціравання, будзе ануляваны
Камітэтам дзяржкантролю ўстаноўлена асоба абітурыента, які зрабіў фатаграфію экзаменацыйнага задання па матэматыцы падчас цэнтралізаванага тэсціравання. Пасля гэтае фота было размешчана ў сетцы Інтэрнэт.

Парушэнне адбылося 21 чэрвеня 2022 года ў пункце тэсціравання ў Магілёве.

У сувязі з тым, што выкарыстанне (таксама як і пранос) мабільнага тэлефона падчас экзаменаў забаронена, прынята рашэнне аб ануляванні выніку па матэматыцы гэтага абітурыента.

Акрамя таго, прыняты меры ў дачыненні да арганізацыйнай камісіі па правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ва ўстанове, дзе адбылося гэта парушэнне.

Камітэт дзяржкантролю нагадвае, што праносіць у аўдыторыю мабільны тэлефон падчас цэнтралізаванага тэсціравання забаронена. Перад праходжаннем тэсціравання тэлефон неабходна здаць для захоўвання. У кожнай ВНУ, дзе праходзяць уступныя іспыты, для гэтага адведзены спецыяльныя месцы. Наяўнасць тэлефона (не кажучы ўжо аб выкарыстанні) падчас іспыту з'яўляецца падставай для выдалення абітурыента і анулявання яго выніку.

У цэлым з пачатку ўступных іспытаў за розныя парушэнні было выдалена 8 абітурыентаў: 5 - за наяўнасць мабільнага тэлефона, 3 - за выкарыстанне шпаргалкі.

Яшчэ 12 абітурыентаў звярнуліся падчас здачы цэнтралізаванага тэсціравання па медыцынскую дапамогу і не змаглі скончыць экзамен. Яны атрымаюць магчымасць пераздаць прадмет у адзін з рэзервовых дзён.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.