Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выйшаў з друку чарговы нумар часопіса «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі»

03.01.2020
Выйшаў з друку чарговы нумар часопіса «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі»
Выйшаў з друку чарговы нумар часопіса «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі».

У снежаньскім нумары змешчаны артыкул «Неабгрунтаванае пасрэдніцтва: за гранню закона» па матэрыялах сумеснага пасяджэння калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю і Генеральнай пракуратуры, на якім прааналізаваны прычыны і ўмовы, якія параджаюць гэту дэструктыўную з'яву, а таксама выпрацаваны прапановы па яе ліквідацыі.

Вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў ляглі ў аснову артыкула «Спажыўкааперацыя мае патрэбу ў перабудове». Аб тым, чаму спажывецкая кааперацыя паступова страчвае свае пазіцыі ў гандлёвым абслугоўванні сельскага насельніцтва і як выправіць сітуацыю, ішла размова на калегіі кантрольнага ведамства.

У эксклюзіўным інтэрв'ю «ДК» саўладальнік і дырэктар ТАА «Рэгул» Іван Шумскі распавядае пра тое, як беларускай кампаніі ўдалося прабіцца ў вышэйшую бізнес-лігу вытворцаў экспертнага абсталявання. Гэтыя прыборы выкарыстоўваюць пагранічнікі, мытнікі, паліцэйскія, банкаўскія ўстановы ва ўсім свеце. Сярод кліентаў - Інтэрпол, ЦРУ, ФСБ Расіі, АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, ПРААН і іншыя аўтарытэтныя арганізацыі.

У снежаньскім нумары часопіса апублікаваны артыкулы пра неэфектыўнае расходаванне бюджэтных сродкаў пры правядзенні меліярацыі; нерацыянальнае выкарыстанне сродкаў, атрыманых ад продажу зямельных участкаў на аўкцыёнах; праблемы птушкагадоўчай галіны і інш. Асаблівая ўвага нададзена міжнароднаму супрацоўніцтву.

Чытачы «ДК» маюць магчымасць даведацца пра падрабязнасці крымінальных спраў, узбуджаных па матэрыялах фінансавай міліцыі.

Снежаньскі нумар часопіса можна набыць у краме «Глобус» (г. Мінск, вул. Валадарскага, 16).

Цяпер ідзе падпіска на часопіс «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі» на першае паўгоддзе 2020 года. Яе можна аформіць у любым паштовым аддзяленні сувязі.

Падпісны індэкс у каталогу РУП «Белпошта» для юрыдычных асоб - 015372, для фізічных асоб - 01537. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.