Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выйшаў у друк чарговы нумар часопіса “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі”

11.07.2022
Выйшаў у друк чарговы нумар часопіса “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі”


У нумары часопіса апублікаваны матэрыялы аб выніках кантрольных мерапрыемстваў у аптэчных сетках і медыцынскіх цэнтрах, прынятых мерах па зніжэнню кошту лекаў і дыягнастычных паслуг, выніках праверкі мікрафінансавых арганізацый, вырашэнні праблем грамадзян і асобна ўзятага населенага пункта пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю.

На старонках выдання ўзняты вострыя пытанні - з якімі праблемамі сёння сутыкаюцца жыхары дамоў, якія абслугоўваюцца таварыствамі ўласнікаў і што перашкаджае больш хуткаму скарачэнню колькасці даўгабудаў у краіне.

Таксама ў нумары чытайце матэрыялы, прымеркаваныя да юбілею органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю - аб станаўленні службы распавядае першы кіраўнік органаў фінансавых (падатковых) расследаванняў Валерый Чарамісаў.

Рэдакцыя часопіса працягвае серыю публікацый аб сваяках работнікаў КДК, якія ўдзельнічалі ў Вялікай айчыннай вайне. Акрамя таго, у гэтым нумары апублікаваны матэрыял аб партызанскім руху ў Беларусі ў гады вайны.

Набыць нумар часопіса "Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі" можна ў магазіне "Глобус" РУП "Белсаюздрук" па адрасе г.Мінск, вул. Валадарскага, 16.

Таксама можна падпісацца на часопіс на другое паўгоддзе гэтага года. Падпіску на афіцыйнае выданне Камітэта дзяржкантролю прымаюць у аддзяленнях РУП "Белпошта" і РУП "Белсаюздрук" да 27 жніўня. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.