Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю недахопы і парушэнні на ўборцы ўраджаю аператыўна выпраўляюцца

30.07.2021
Выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю недахопы і парушэнні на ўборцы ўраджаю аператыўна выпраўляюцца

Камітэт дзяржкантролю па даручэнні Кіраўніка дзяржавы працягвае кантроль за ходам уборкі ўраджаю. У першую чаргу кантрольныя мерапрыемствы накіраваны на аператыўную ліквідацыю выяўленых парушэнняў. З гэтай мэтай аб выніках кантролю для прыняцця мер рэагавання інфармуюцца мясцовыя органы ўлады, сельгасарганізацыямі аператыўна прымаюцца меры па выпраўленні недахопаў.
Варта адзначыць, што ў цэлым уборачная кампанія праходзіць арганізавана. Пры гэтым у асобных раёнах выяўлены хібы і недахопы. У прыватнасці, у некаторых гаспадарках устаноўлены факты прастою часткі камбайнаў па тэхнічных прычынах.
У ходзе кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены факты негатоўнасці зернесушыльных комплексаў. У гаспадарках аператыўна прыняты меры па выпраўленні сітуацыі.
У некаторых сельгасарганізацыях на пачатковым этапе ўборкі дапушчаны звышнарматыўныя страты збожжа. Сярод прычын - няякаснае рэгуляванне збожжаўборачных камбайнаў і бескантрольнасць з боку спецыялістаў сельгасарганізацый і райвыканкамаў.
Таксама ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў устаноўлены выпадкі перавозкі зерня без укрыцця тэнтам, факты прастою тэхнікі з-за нерытмічнай пастаўкі паліва і недахопу транспарту для адвозкі намалочанага збожжа.
Кантроль за ходам уборачнай кампаніі працягваецца.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.