Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў у Дзень ведаў наведаў Жамчужненскую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна

01.09.2021
Васіль Герасімаў у Дзень ведаў наведаў Жамчужненскую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў 1 верасня 2021 г. прыняў удзел у школьнай лінейцы ў Жамчужненскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. Па традыцыі прадстаўнікі КДК у Дзень ведаў наведалі адну з сельскіх школ.
Кіраўнік кантрольнага ведамства павіншаваў школьнікаў, іх бацькоў і настаўнікаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў усім моцнага здароўя і поспехаў. Васіль Герасімаў уручыў першакласнікам кнігі «Беларусь - наша Радзiма». Падарункам для ўсіх вучняў стаў інвентар для заняткаў гульнявымі відамі спорту - футболам, валейболам і баскетболам.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю азнаёміўся з умовамі навучання навучэнцаў, а таксама наведаў урок у 1 класе. Сёння школьны званок упершыню празвінеў для 86 дзяцей. Усяго ж у Жамчужненскай сярэдняй школе навучаецца больш за 800 навучэнцаў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.