Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама і правёў прамую тэлефонную лінію

24.11.2022
Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама і правёў прамую тэлефонную лінію
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел 24 лістапада 2022 года ў пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама і правёў прамую тэлефонную лінію ў Брэсцкім райвыканкаме.

На пасяджэнні аблвыканкама абмеркаваны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, цэнавай сітуацыі і таварнага забеспячэння спажывецкага рынку, эфектыўнасці прынятых мер па навядзенні парадку на зямлі.

Васіль Герасімаў адзначыў, што Камітэт дзяржкантролю будзе прымаць самыя жорсткія меры за невыкананне патрабаванняў пастановы Савета Міністраў ад 19 кастрычніка 2022 г. № 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн". Таксама кіраўнік КДК падкрэсліў, што асаблівая ўвага ў ходзе кантролю таксама ўдзяляецца напаўняльнасці гандлёвых аб'ектаў.

Увага ўдзельнікаў пасяджэння акцэнтавана на неабходнасці павелічэння долі продажаў айчынных тавараў, паўнаце фарміравання стабілізацыйных фондаў і гатоўнасці складскіх памяшканняў для захоўвання гэтай прадукцыі.

Акрамя таго, адзначаны недастатковыя тэмпы асваення бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю праграмы "Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб".

Таксама сёння Васіль Герасімаў правёў прамую тэлефонную лінію ў Брэсцкім райвыканкаме. Найбольш зваротаў паступіла па пытаннях рамонту дарог.

Адразу некалькі званкоў было з аграгарадка Страдзеч. Жыхары скардзіліся на дрэнныя дарогі: некаторыя вуліцы ў населеным пункце не заасфальтаваны, на цэнтральнай няма тратуараў. "Да вас выедуць спецыялісты, абследуюць і вырашаць, што рабіць", - падвёў вынік размовы Васіль Герасімаў, заслухаўшы тлумачэнні мясцовых кіраўнікоў.

Жыхарка аграгарадка Чэрні звярнула ўвагу старшыні КДК на якасць пітной вады. Высветлілася, што ўжо ў наступным годзе гэта праблема павінна быць вырашана. Мясцовы вадаправод пачнуць падключаць да гарадскіх сетак.

З аграгарадка Знаменка прасілі паскорыць будаўніцтва спартыўнай залы ў школе. Адказ быў абнадзейлівы: у інвестпраграме раёна на наступны год такая будоўля значыцца.

Падводзячы вынікі, Васіль Герасімаў адзначыў, што прамыя лініі - эфектыўная форма работы з насельніцтвам. Падчас іх чалавек можа задаць любое пытанне, і будзе ўпэўнены, што праблема застанецца на кантролі, пакуль не вырашыцца.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.