Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама

24.05.2023
Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў у ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць 24 мая 2023 года прыняў удзел у пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама. На пасяджэнні абмеркаваны вынікі работы галіны жывёлагадоўлі і эфектыўнасць мер па папярэджанні падзежу буйной рагатай жывёлы, уключэнне ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, а таксама эфектыўнасць выканання мерапрыемстваў па навядзенню парадку на зямлі.

Васіль Герасімаў адзначыў існуючыя недахопы пры рэалізацыі мерапрыемстваў Плана дзеянняў Урада і Камітэта дзяржкантролю па ўстараненню прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць непрадукцыйнаму выбыццю БРЖ. Звернута ўвага на неабходнасць прыняцця дадатковых мер па скарачэнні падзяжу жывёлы, узнаўленню статка, запаўненню пустых жывёламесц на пабудаваных і рэканструяваных фермах.

Кіраўнік КДК таксама адзначыў шэраг недахопаў у рабоце па ўключэнню ў гаспадарчы абарот дзяржмаёмасці, якая не выкарыстоўваецца.

У другой палове дня Васіль Герасімаў правёў прамую тэлефонную лінію, на якую звярнуліся 15 чалавек. Агучаныя заяўнікамі пытанні датычыліся зямельных спрэчак, рамонту дарог і добраўпарадкавання, рэгістрацыі маёмасці, дзейнасці органаў выканаўчай улады, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну, у тым ліку медыцынскіх устаноў.

Так, брэстаўчанін у гутарцы са Старшынёй КДК папрасіў садзейнічання ў прывядзенні ў належны стан дарогі па вул. Сасновай абласнога цэнтра (на ёй ямы і адсутнічае тратуар). Жыхар Лунінецкага раёна прасіў правесці работы па грэйдзіраванні і падсыпцы ўчастка дарогі па вул.Набярэжная ў в. Лахва.

Жыхарка г.Пружаны паскардзілася на бяздзеянне райвыканкама і зацікаўленых службаў у вырашэнні пытання з уладкаваннем незаконных парковак (аўтастаянак) у двары на тэрыторыі зялёнай зоны.

Таксама грамадзяне выказвалі нараканні на нездавальняючы стан асобных устаноў аховы здароўя і аказанне няякасных медыцынскіх паслуг.

Па ўсіх зваротах заяўнікам дадзены вычарпальныя тлумачэнні. Пытанні, якія патрабуюць прыняцця дадатковых мер рэагавання, пакінуты на кантролі.

У ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць Васіль Герасімаў таксама азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў ЗАТ "Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк".  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.