Навіны

Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел 21 мая 2020 года ў адкрыцці пелетнага завода ў Барысаўскім раёне.
Магутнасць новай вытворчасці складае 30 тыс. т пелет у год. Будаўніцтва завода праводзілася за ўласныя сродкі Барысаўскага лясгаса з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў.
Будаўніцтва 6 пелетных заводаў у сістэме Мінлясгаса вядзецца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Кантроль за ходам выканання работ ажыццяўляе Камітэт дзяржкантролю.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.