Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта

29.06.2021
Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў правёў 29 чэрвеня 2021 года прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
На асабісты прыём да кіраўніка кантрольнага ведамства звярнуліся жыхары Мінскай вобласці. Пытанні, узнятыя заяўнікамі, пераважна тычыліся праблем землекарыстання.
Так, жыхар аг. Калодзішчы Мінскага раёна прасіў садзейнічання ў прыняцці сельвыканкамам рашэння аб выдзяленні (або адмове ў выдзяленні) яму зямельнага ўчастка плошчай 27 сотак для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Кіраўнік кантрольнага ведамства паставіў задачу: рашэнне павінна быць прынята сельвыканкамам да канца тыдня.
Жыхарка г. Жодзіна выступае супраць будаўніцтва аб'екта грамадскага харчавання ў сваім мікрараёне. Камітэту дзяржкантролю Мінскай вобласці даручана запытаць інфармацыю з Дзяржбудэкспертызы з нагоды прэтэнзій, выказаных жыхаркай Жодзіна. На кантролі застаецца і пытанне аб захаванні прыродаахоўнага заканадаўства пры будаўніцтве аб'екта грамадскага харчавання і ўладкаванні тэрыторыі.
Усе заяўнікі, якія звярнуліся на прыём да кіраўніка кантрольнага ведамства, атрымаюць адказы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.