Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян

10.08.2023
Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю правёў 10 жніўня 2023 года прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Да кіраўніка кантрольнага ведамства звярнуліся жыхары Мінска і Гомеля.

Пытанні, з якімі людзі прыйшлі на прыём разнастайныя - ад капітальнага рамонту шматкватэрнага дома да расходавання бюджэтных грашовых сродкаў.

Так, да кіраўніка кантрольнага ведамства звярнуўся жыхар Мінска з просьбай дапамагчы завяршыць капрамонт, пачаты ў ліпені 2019 года і да гэтага часу не завершаны з-за нядобрасумленнасці падрадчыка. У шматкватэрным доме па вул. Берута частка запланаваных прац выканана, аднак герметызацыя стыкаў сценавых панэляў выканана толькі на 20%, рамонт фасада і даху - на 90%. У выніку ў лютым 2023 года ў судовым парадку дамова з падраднай арганізацыяй скасаваная. Цяпер у РУП "Інстытут "Белжылпраект" завяршаюцца праектна-пошукавыя работы і да канца жніўня 2023 года запланавана праходжанне дзяржаўнай экспертызы. Дырэктар КУП "ЖКГ № 2 Фрунзенскага раёна г.Мінска" паведаміў, што для выканання астатніх работ прыцягнуць новага падрадчыка, які завершыць рамонт жылога дома ў максімальна кароткія тэрміны. Выкананне завяршальнай стадыі капітальнага рамонту будзе праходзіць пад кантролем Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Жыхар Гомеля звярнуў увагу на арганізацыю закупкі запасных частак для рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі ў Гомельскай вобласці, а таксама на неабходнасць дасканалага вывучэння цэнавых прапаноў розных суб'ектаў гаспадарання для выбару найбольш аптымальнага варыянта.

На прыёме таксама ўзнімаліся пытанні стану дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння, выкарыстанні асфальтнай крошкі для ямачнага рамонту дарожнага пакрыцця, утрымання дойнага статка БРЖ у сельгасарганізацыях.

У ходзе прыёму ўсе агучаныя прэтэнзіі былі разгледжаны з удзелам прадстаўнікоў Камітэта дзяржкантролю, жыллёва-камунальных і праектных арганізацый.

Васіль Герасімаў прапанаваў варыянты вырашэння агучаных праблем у рамках заканадаўства. Усе звароты ўзяты на кантроль КДК. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.