Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Васіль Герасімаў і Наталля Качанава правялі нараду па пытаннях развіцця ААТ «Камволь»

08.04.2021
Васіль Герасімаў і Наталля Качанава правялі нараду па пытаннях развіцця ААТ «Камволь»

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 8 красавіка 2021 года правялі нараду на базе ААТ «Камволь».
Абмеркаваны праблемныя пытанні фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, звязаныя з яго развіццём, рэалізацыяй гатовай прадукцыі і арганізацыяй на плошчах ААТ «Камволь» вытворчасці суконных тканін.
На нарадзе разгледжана, як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па развіцці ААТ «Камволь» (кантроль за іх рэалізацыяй ажыццяўляе КДК).
Неабходна адзначыць, што ў 2016 годзе на прадпрыемстве завяршылася маштабная мадэрнізацыя. Прадукцыя ААТ «Камволь» пастаўляецца на ўнутраны рынак і экспартуецца больш чым у 15 краін свету.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.