Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Утойванне выручкі і нявыплата падаткаў. Распачата крымінальная справа ў дачыненні да магілёўскага прадпрымальніка

19.04.2024
Утойванне выручкі і нявыплата падаткаў. Распачата крымінальная справа ў дачыненні да магілёўскага прадпрымальніка
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка, які займаўся аптовым гандлем будаўнічымі матэрыяламі і насценнымі пакрыццямі.

Устаноўлена, што па ўказанні прадпрымальніка работнікамі адкрытых у Магілёве, Мінску і Бабруйску магазінаў пры продажы тавараў (шпалеры, дэкаратыўная тынкоўка і інш.) толькі часткова выдаваліся чэкі фізічным асобам, а атрыманыя грашовыя сродкі не праводзіліся праз касава-суміруючыя апараты. Непрабітая па касе выручка ва ўліку прадпрымальніка не адбівалася і падаткі з яе не выплачваліся.

Нанесены дзяржаве ўрон у выглядзе нявыплачаных падаткаў склаў больш за 160 тыс. руб.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка ўзбуджана крымінальная справа.

Нанесены дзяржаве ўрон кампенсаваны ў поўным аб'ёме. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.