Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Устаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў

07.07.2022
Устаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 230 аб устанаўленні юбілейнага медаля "30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі".

Указам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

На вонкавым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака - эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс “АЙЧЫНА ГОНАР ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ”, унізе - стужка з лічбамі “1992 – 2022”.

На адваротным баку размешчаны надпіс "30 ГОД ОРГАНАМ ФІНАНСАВЫХ РАССЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСІ", а па акружнасці намаляваны вянок з лісця лаўра і дуба.

Медалём будуць узнагароджваць работнікаў і грамадзянскі персанал органаў фінансавых расследаванняў за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы.

Юбілейны медаль зацверджаны напярэдадні 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў, якое адзначаецца 5 жніўня 2022 года. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.