Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Участак лесу каля Мінска, які пацярпеў гэтым летам ад ураганнага ветру, засаджаны саджанцамі хвойных дрэў і бярозы

28.10.2023
Участак лесу каля Мінска, які пацярпеў гэтым летам ад ураганнага ветру, засаджаны саджанцамі хвойных дрэў і бярозы
Работнікі Камітэта дзяржкантролю разам з прадстаўнікамі мінскага гарадскога і мінскага абласнога выканкамаў пасадзілі сёння новы лес у раёне Заслаўскага вадасховішча, дзе летам гэтага года смерч поўнасцю знішчыў каля 6 гектараў лесу.

Больш за 100 чалавек, сярод іх каля паловы работнікі кантрольнага ведамства, працавалі на пасадцы саджанцаў елкі, хвоі і бярозы. Увогуле ўдалося правесці работы на плошчы больш за тры гектары.

У пасадцы лесу ўдзельнічалі кіраўнік КДК Васіль Герасімаў і старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Таксама работнікі цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю наводзілі сёння парадак у скверы ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы, прыбіраючы ад смецця і апалага лісця паркавую тэрыторыю. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.