Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Віцебскай вобласці разгледжана работа мясцовых органаў упраўлення па ўключэнні ў абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца

14.05.2022
У Віцебскай вобласці разгледжана работа мясцовых органаў упраўлення па ўключэнні ў абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца
Калегія Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці разгледзела вынікі кантролю па пытанні эфектыўнасці прымаемых у рэгіёне мер па ўключэнні ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. У каляндарныя графікі па ўключэнні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці на 2021 год па Віцебскай вобласці былі ўключаны 343 аб'екты, з іх планавалася ўключыць у гаспадарчы абарот шляхам продажу 313 аб'ектаў, арэнды - 15, бязвыплатнай перадачы ў прыватную ўласнасць - 13, перадачы ў межах дзяржаўнай уласнасці - 2. Вызначаныя меры Віцебскім аблвыканкамам па ўключэнні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца, знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, прыняты. У той жа час калегіяй адзначана, што ў рэгіёне штогод не выконваюцца зацверджаныя каляндарныя графікі. Адна з прычын - нізкая выканальніцкая дысцыпліна і адсутнасць жорсткага спагнання за невыкананне дадзеных мерапрыемстваў. Недастаткова гэта работа арганізавана ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Лепельскім, Лёзненскім, Міёрскім, Аршанскім, Полацкім, Пастаўскім, Расонскім, Сенненскім, Ушацкім, Шумілінскім раёнах і Віцебску. Замест прыняцця дзейсных мер па ўцягванні аб'ектаў у гаспадарчы абарот вырашэнне пытанняў адкладваецца на гады. Пры гэтым частка такіх аб'ектаў уключаецца ў пералік тых, якія падлягаюць зносу, з устанаўленнем тэрміну зносу толькі ў 2025 годзе. Не ўсімі райгарвыканкамамі адпрапрацавана пытанне продажу маёмасці, якая не выарыстойваецца. Так, за 2021 год прададзена толькі трэць аб'ектаў: 107 ад 313 запланаваных. Адносна 19 аб'ектаў, якія падлягаюць продажу, у 2021 годзе аўкцыёны зусім не праводзіліся (больш за ўсё - у Пастаўскім раёне (5 аб'ектаў). Не па ўсіх аб'ектах, якія падлягаюць продажу, прыняты адпаведныя рашэнні. Напрыклад, рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў 2021 годзе ва ўласнасць Ушацкага раёна перададзена 77 аб'ектаў нерухомасці ліквідаванага КУСГП "Арэхаўна", якія замацаваны за КУСГП "Глыбачаны". З іх 51 аб'ект планавалася прадаць у 2022 годзе, 25 - знесці, 1 - выкарыстоўваць ва ўласных мэтах. Аднак у каляндарны графік па Ушацкім раёне на 2022 год уключана толькі 18 аб'ектаў. Асобныя аб'екты не ўключаюцца ў абарачэнне працяглы час. Пры гэтым у мэтах выключэння з каляндарных графікаў яны ўключаюцца ў пералік аб'ектаў, якія падлягаюць спісанню, у той час як іх знос не плануецца. Напрыклад, у Шаркаўшчынскім раёне з 2016 года не выкарыстоўваецца аб'ект: "Комплекс капітальных пабудоў Гуркаўскай школы", які 8 разоў выстаўляўся на аўкцыёны. У 2021 годзе ён уключаны ў пералік аб'ектаў, якія падлягаюць сёлета ж зносу. Аднак у далейшым тэрмін зносу перанесены на 2025 год. Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што ў Віцебскай вобласці няма адзінага падыходу да размяшчэння на афіцыйных сайтах райгарвыканкамаў інфармацыі аб аб'ектах нерухомай маёмасці, якія падлягаюць уключэнню ў гаспадарчы абарот, што ў сваю чаргу ўскладняе пошук такой маёмасці для патэнцыйнага інвестара. Напрыклад, на сайтах адных райгарвыканкамаў інфармацыя аб невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваных аб'ектах нерухомасці, якія падлягаюць продажу (арэндзе), размешчана ў раздзеле "Эканоміка-Нерухомасць", у іншых змяшчаецца ў раздзелах "Бізнесу", "Інвестару" або "Дзелавое супрацоўніцтва", у трэціх – у раздзеле «Нерухомасць». Акрамя таго, устаноўлены факты неразмяшчэння на афіцыйных сайтах зацверджаных каляндарных графікаў па ўключэнні маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, у гаспадарчы абарот на 2022 год. Так, на сайце Бешанковіцкага райвыканкама (па стане на 9 лютага 2022 года) адсутнічаў зацверджаны каляндарны графік па ўключэнні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна, а на сайтах Лёзненскага, Полацкага і Шумілінскага райвыканкамаў адсутнічала спасылка на сайт , дзе размяшчаецца інфармацыя аб аб'ектах нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці, не выкарыстоўваюцца і падлягаюць уцягванню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваных, а таксама назначаных аўкцыёнах па продажы нерухомай маёмасці. Па выніках калегіі райгарвыканкамам прапанавана забяспечыць правядзенне суцэльнай інвентарызацыі з мэтай фарміравання поўнай і дакладнай інфармацыі аб наяўнасці на падведамаснай тэрыторыі дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца; вызначыць канкрэтныя мерапрыемствы для кожнага аб'екта дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, з улікам крыніц і аб'ёмаў сродкаў, неабходных для рэалізацыі выпрацаванага мерапрыемства. Таксама прапанавана разгледзець пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці асоб райгарвыканкамаў, якія не забяспечылі належную арганізацыю выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы ў частцы арганізацыі работы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.