Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Пінску завяршылася традыцыйная спартакіяда Камітэта дзяржкантролю

28.08.2023
У Пінску завяршылася традыцыйная спартакіяда Камітэта дзяржкантролю
На працягу двух выхадных дзён работнікі органаў Камітэта дзяржкантролю спаборнічалі ў 9 відах праграмы, сярод якіх міні-футбол, гіравы спорт, дартс, плаванне, перацягванне каната і інш.

Больш за 200 удзельнікаў прадстаўлялі каманды абласных камітэтаў дзяржкантролю і цэнтральнага апарата КДК.

Агульнакамандную перамогу атрымала каманда цэнтральнага апарата Камітэта, другое месца ў каманды Магілёўскай вобласці, трэцяе - Гродзенскай вобласці.

Падтрымаць спартсменаў прыехалі іх блізкія і калегі.

Таксама падчас спартакіяды адбыўся творчы конкурс, у якім работнікі кантрольнага ведамства прадэманстравалі свае таленты.

У наступным годзе ўдзельнікі спартакіяды сустрэнуцца ў Віцебскай вобласці.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.