Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У першай палове 2022 года на анлайн-панэль «Скажы НЕ зарплаце «ў канверце» паступіла больш за 160 паведамленняў

25.07.2022
У першай палове 2022 года на анлайн-панэль «Скажы НЕ зарплаце «ў канверце» паступіла больш за 160 паведамленняў
У першым паўгоддзі 2022 года на анлайн-панэль зваротнай сувязі «Скажы НЕ зарплаце «ў канверце», якая дзейнічае з мая мінулага года на сайце Камітэта дзяржкантролю, паступіла 163 паведамленні аб фактах выплаты «шэрага» заробку. Пераважная большасць паведамленняў (70,5%) тычылася суб'ектаў гаспадарання Мінска і Мінскай вобласці.

З паведамленняў органамі фінансавых расследаванняў праверана 92 паведамленні, па астатніх праверачныя мерапрыемствы працягваюцца. Інфармацыя аб фактах выплаты "шэрай" зарплаты пацвердзілася пры праверцы 13 паведамленняў.

Усяго за час функцыянавання анлайн-панэлі факты выплаты заработнай платы "ў канверце" ўстаноўлены пры праверцы 42 паведамленняў, якія паступілі ад грамадзян. Суб'ектамі гаспадарання, якія плацілі сваім работнікам "па-шэраму", у бюджэт дадаткова выплачана звыш 87 тыс. руб. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.