Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Мінску адбылося XХI пасяджэнне Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (КСОПР)

11.08.2022
У Мінску адбылося XХI пасяджэнне Каардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (КСОПР)
Старшынёй КСОПР абраны намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю - дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў (у 2013-2014 гадах быў старшынёй гэтага савета). Функцыі Сакратарыята КСОПР перайшлі да Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

КСОПР - орган галіновага супрацоўніцтва СНД і створаны ў кастрычніку 1999 года для ўзаемадзеяння і каардынацыі дзеянняў у барацьбе з парушэннямі падатковага (фінансавага) заканадаўства. Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Удзельнікаў пасяджэння вітаў Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў. Ён выказаў шчырую ўдзячнасць за гатоўнасць супрацоўнічаць і актывізаваць агульныя намаганні ў барацьбе са злачыннасцю.
- Толькі ўзгодненыя дзеянні ў падрыхтоўцы кадраў, абмене ведамі і вопытам у процідзеянні злачыннай дзейнасці дадуць магчымасць павысіць рэзультатыўнасць гэтай работы, - упэўнены Васіль Герасімаў. - Усё лепшае павінна развівацца і служыць на карысць нашых краін.

Новы старшыня КСОПР Ігар Маршалаў адзначыў:
- Гэта перспектыўная пляцоўка для абмену вопытам, планавання сумесных міжнародных мерапрыемстваў. Цікава бачыць, у якім напрамку рухаюцца краіны, якія дакументы распрацоўваюцца, каб супрацьдзейнічаць новым выклікам і пагрозам. На парадку дня супрацьдзеянне ўхіленню ад выплаты падаткаў, кантрафактнай прадукцыі і іншыя пытанні, звязаныя з эканамічнай і фінансавай злачыннасцю. Акрамя таго, частка нашай працы - планаванне сумесных мерапрыемстваў па барацьбе з трансгранічнымі злачыннымі праявамі.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні дзейнасці органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў - удзельніц СНД па забеспячэнню эканамічнай бяспекі сваіх дзяржаў, выканання міжнародных праграм па барацьбе са злачыннасцю.

Прадстаўнікі органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў - удзельніц СНД таксама разгледзелі актуальныя пытанні дзейнасці па барацьбе з падатковымі злачынствамі, процідзеяння фінансаванню экстрэмізму, эканамічным і карупцыйным злачынствам, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт і лічбавых плацежных сродкаў, а таксама абмяняліся вопытам выяўлення новых схем учынення. эканамічных злачынстваў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.