Навіны

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў 11 сакавіка 2020 года ўручыў пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым прадстаўнікам адоранай і таленавітай моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Мерапрыемства адбылося ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Камітэце дзяржаўнага кантролю пашпарты ўручаны 12 юнакам і дзяўчатам з рэгіёнаў рэспублікі і г. Мінска.
«Гэтая акцыя - важны элемент патрыятычнага выхавання дзяцей. Пераемнасць пакаленняў можна забяспечыць толькі праз такія мерапрыемствы, калі старэйшыя сустракаюцца з маладымі людзьмі як з роўнымі. Калісьці яны прыйдуць нам на змену ў справе кіравання краінай. Яны павінны ўжо з юных гадоў успрымаць сябе паўнавартаснымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, адчуваць, што на іх ускладаюцца вялікія надзеі, - сказаў Леанід Анфімаў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.