Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Гродне кіраўнікі прыватнай арганізацыі, якая аказвае паслугі таксі, утаілі ад падаткаабкладання больш за 420 тыс. рублёў

10.04.2023
У Гродне кіраўнікі прыватнай арганізацыі, якая аказвае паслугі таксі, утаілі ад падаткаабкладання больш за 420 тыс. рублёў
Работнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць гродзенскай кампаніі, якая аказвае паслугі таксі.

Аператыўнікі ўстанавілі, што дырэктар таварыства, пры дапамозе заснавальніка камерцыйнай структуры, утаілі ад падаткаабкладання частку атрыманай выручкі на суму больш за 420 тыс. рублёў.

Гэтыя грошы накіроўваліся на выплату работнікам "шэрай" зарплаты. Афіцыйна работнікам налічвалася мінімальная стаўка ў 150 рублёў, астатнюю частку (ад 500 да 1000 рублёў штомесяц) яны атрымлівалі "у канверце".

З заработнай платы, выплачанай без адлюстравання ва ўліку прадпрыемства, не быў выплачаны ў бюджэт падаходны падатак з фізічных асоб на агульную суму больш за 50 тыс. рублёў.

У дачыненні да дырэктара прадпрыемства і другога заснавальніка, якія арганізавалі супрацьпраўную схему, узбуджана крымінальная справа.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.