Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У час рэспубліканскага суботніка работнікі Камітэта дзяржкантролю працавалі на ўборцы сталічнага парку

20.04.2024
У час рэспубліканскага суботніка работнікі Камітэта дзяржкантролю працавалі на ўборцы сталічнага парку
Парадак наводзіўся на тэрыторыі лесапаркавай зоны ў Фрунзенскім раёне Мінска. Тут працавалі спецыялісты і кіраўніцтва цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю, КДК Мінскай вобласці, Дэпартамента фінансавых расследаванняў і сталічнага УДФР. Ужо хуткім часам у гэтым парку з'явіцца зона адпачынку «Космас». Яна будзе прысвечана палёту першага касманаўта суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай.

- Штогод мы ўдзельнічаем у суботніках. Сёння ўвесь асабовы склад Камітэта дзяржкантролю працуе па ўсёй рэспубліцы. У асноўным гэта месцы, звязаныя з маючым адбыцца 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Высаджваецца лес, добраўпарадкоўваюцца месцы пахаванняў. Вельмі шмат разнастайнай працы, - адзначыў старшыня КДК Васіль Герасімаў. - На гэтым месцы, дзе мы сёння працуем, будзе шыкоўны парк. Не кажучы ўжо пра тое, што сумесная фізічная праца вельмі збліжае.

Актыўна працавалі і ў рэгіёнах. Работнікі абласных камітэтаў дзяржкантролю і ўпраўленняў ДФР высаджвалі лес, прыбіралі помнікі і мемарыялы, прысвечаныя героям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, наводзілі парадак у парках. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.