Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня КДК Брэсцкай вобласці правяла прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Пінску

29.09.2022
Старшыня КДК Брэсцкай вобласці правяла прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Пінску
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Аксана Цылько правяла выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Пінскім райвыканкаме.

З наяўнымі праблемнымі пытаннямі да яе звярнуліся 7 чалавек. Пытанні заяўнікаў датычыліся жыллёвай тэматыкі, добраўпарадкавання і працоўных адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Напрыклад, жыхарка в.Бобрык прасіла адрамантаваць участак мясцовай дарогі, а таксама павялічыць частату маршруту аўтобуса Пінск-Бобрык-Мінск да двух разоў на тыдзень, пінчук паскардзіўся на парушэнні працоўнага заканадаўства, якія дапускаюцца наймальнікам, жыхарка в.Лапаціна прасіла аказаць садзейнічанне ў рамонце даху жылога дома, які знаходзіцца на балансе сельгасарганізацыі.

Адразу некалькі жыхароў райцэнтра прасілі разабрацца ў пытанні зносу прызнанага непрыдатным для пражывання дома (у ім яны зараз пражываюць) і іх магчымага рассялення.

Пасля заканчэння прыёму Аксана Цылько з прадстаўнікамі Пінскага гарвыканкама выехала па апошнім звароце, каб асабіста разабрацца ў сітуацыі і знайсці шляхі вырашэння праблемы грамадзян.

Па ўсіх астатніх зваротах дадзены тлумачэнні і выдадзены адпаведныя даручэнні.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.