Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня Камітэта дзяржкантролю правёў прыём грамадзян

08.09.2022
Старшыня Камітэта дзяржкантролю правёў прыём грамадзян
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў правёў 8 верасня 2022 года прыём грамадзян. Звароты, з якімі людзі прыйшлі да кіраўніка КДК, тычыліся пытанняў рамонту жылля, магчымых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з нявыплатай падаткаў, а таксама працы перавозчыкаў таксі.

Так, да Васіля Герасімава звярнулася мінчанка, якая жыве ў жылым доме па вул. Леніна. Пры правядзенні капітальнага рамонту яе кватэра была залітая, што пацягнула адпластаванне шпалер у памяшканні кухні. Акрамя таго, на яе думку, у сувязі з выкананнем рамонтных работ утварыліся трэшчыны на столі ў двух пакоях. Цяпер прадпрыемствам ЖКГ і падраднай арганізацыяй праводзіцца абследаванне кватэры. Па яго выніках будзе прынята рашэнне аб прычынах утварэння расколін, а таксама вызначана, якія работы будуць выкананы за кошт падрадчыка, а якія жыхарамі.

Адзін з заяўнікаў узняў пытанне дзейнасці арганізацый-перавозчыкаў таксі і іх працоўных узаемаадносін з вадзіцелямі таксі. Таксама абазначана праблема нявыплаты падаткаў у дзейнасці асобных кампаній-перавозчыкаў. Па гэтых пытаннях адпаведныя даручэнні дадзены курыруючаму гэты напрамак структурнаму падраздзяленню Камітэта дзяржкантролю і Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.

Яшчэ адзін зварот датычыўся магчымых фактаў нявыплаты падаткаў у прадпрымальніцкай дзейнасці жыхароў Жабінкаўскага раёна.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.