Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыме ўдзел у мерапрыемствах трэцяга Форума міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях"

17.10.2023
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыме ўдзел у мерапрыемствах трэцяга Форума міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях"
Дэлегацыя Камітэта дзяржкантролю на чале са Старшынёй кантрольнага ведамства Васілём Герасімавым прыме ўдзел у мерапрыемствах трэцяга Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях", які пройдзе ў г.Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка) 17-18 кастрычніка 2023 года.

Таксама на палях Форума адбудзецца выступленне Васіля Герасімава ў рамках I пленарнай сесіі "Чысты шаўковы шлях: Прагрэс і Уклад" Тэматычнага форуму "Чысты Шаўковы Шлях".

Акрамя таго, у рамках візіту запланаваны рабочыя сустрэчы Старшыні Камітэта дзяржкантролю з членам Пастаяннага Камітэта Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны ЦК КПК, членам Дзяржаўнага камітэта кантролю КНР Чжаа Шыюнам і Генеральным аўдытарам Дзяржаўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення КНР Хоу Каем.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.