Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні Пінскага гарвыканкама

13.10.2022
Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні Пінскага гарвыканкама
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Станіслаў Наркевіч прыняў удзел 13 кастрычніка 2022 года ў пасяджэнні Пінскага гарвыканкама, на якім разгледжаны вынікі работы будаўнічай галіны г. Пінска, пытанні выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі № 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны" і скарачэння аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва.

На пасяджэнні Станіслаў Наркевіч адзначыў невыкананне даведзеных заданняў у будаўніцтве, існуючыя праблемныя пытанні кадравага забеспячэння будаўнічых арганізацый, а таксама абазначыў недахопы ў рабоце па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва.

Таксама ён звярнуў увагу на неабходнасць выключэння пасрэдніцтва ў будаўніцтве і неабгрунтаванага падаражэння будаўнічых матэрыялаў.

У гэты ж дзень Станіслаў Наркевіч азнаёміўся з дзейнасцю ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", УП "Мэблевая фабрыка "Пінскдрэў-Адрыяна" і ЗАТ "Амкадор-Пінск".  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.