Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Штучнае драбленне бізнесу абярнулася для бабруйскага бізнесмена завядзеннем крымінальнай справы за нявыплату падаткаў у буйным памеры

08.12.2022
Штучнае драбленне бізнесу абярнулася для бабруйскага бізнесмена завядзеннем крымінальнай справы за нявыплату падаткаў у буйным памеры
Бабруйская камерцыйная структура, якая ажыццяўляе здачу ў арэнду нерухомай маёмасці, недаплаціла ў бюджэт больш за 600 тыс. рублёў падаткаў за кошт выкарыстання супрацьпраўнай схемы "драбнення бізнесу". Гэты факт выявілі работнікі Бабруйскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў падчас правядзення праверачных мерапрыемстваў.

Устаноўлена, што дырэктар фірмы ў мэтах незаконнай мінімізацыі падатковай нагрузкі зарэгістраваў афіліраванае прадпрыемства і двух індывідуальных прадпрымальнікаў, размеркаваў паміж імі выручку і штучна стварыў умовы для прымянення імі спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Раздрабаваўшы такім чынам бізнес, прадпрымальнік скарыстаўся правам прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ў абыход патрабаванняў падатковага заканадаўства, і выкарыстоўваючы перавагі спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання схаваў падатковую базу па падатку на прыбытак і падатку на дабаўленую вартасць.

У выніку неправамернага прымянення ў 2016-2021 гадах спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання бізнесмен нанёс урон дзяржаве ў выглядзе нявыплачанага ў бюджэт падатку на прыбытак і падатку на дабаўленую вартасць на агульную суму больш за 600 тыс. рублёў.

Таксама пры праверцы камерцыйнага прадпрыемства ўстаноўлены факты выплаты зарплаты "ў канверце": штомесяц работнікі атрымлівалі шэрую зарплату ў суме ад 150 да 300 руб. без выплаты падаходнага падатку і адлічэнняў у ФСАН.

У дачыненні да кіраўніка ўзбуджана крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.