Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржкантролю павіншавалі з навагоднімі святамі выхаванцаў Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната

20.12.2022
Работнікі Камітэта дзяржкантролю павіншавалі з навагоднімі святамі выхаванцаў Вілейскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната
У якасці навагодняга падарунка прадстаўнікі КДК перадалі школе-інтэрнату інтэрактыўную дошку і праектар, якія дапамогуць у арганізацыі адукацыйнага працэсу, а таксама зробяць яго больш захапляльным і яркім.

Пасля заканчэння навагодняга прадстаўлення, арганізаванага дзецьмі, Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў азнаёміўся з арганізацыяй навучання ў школе-інтэрнаце. Сёння тут займаецца каля 140 хлопчыкаў і дзяўчынак з парушэннямі маўлення.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.