Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржкантролю будуць ажыццяўляць кантроль за ходам правядзення цэнтралізаванага экзамену

13.05.2023
Работнікі Камітэта дзяржкантролю будуць ажыццяўляць кантроль за ходам правядзення цэнтралізаванага экзамену
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2023 г. № 109 "Аб кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі" на Камітэт дзяржкантролю ўскладзены кантроль за выкананнем заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступнай кампаніі праз правядзенне выязных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў.

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю будуць праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы на ўсіх этапах уступнай кампаніі (цэнтралізаваны экзамен, цэнтралізаванае тэсціраванне, уступныя іспыты ва ўстановах, прыём дакументаў, залічэнне абітурыентаў).

Працэс кантролю за ходам уступных іспытаў пачынаецца з кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ). З боку КДК будзе забяспечвацца выбарачны кантроль у пунктах правядзення іспытаў ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, з гэтай мэтай у ведамстве створаны выязныя кантрольна-аналітычныя групы. У першы дзень ЦЭ будзе арганізавана работа 71 такой групы ва ўсіх абласцях і Мінску.

Таксама працягнецца практыка разгляду Камітэтам дзяржкантролю зваротаў грамадзян па пытаннях правядзення ўступных іспытаў. Звярнуцца можна ў пісьмовым выглядзе, а таксама па тэлефонах "гарачых" ліній, якія працуюць у КДК, абласных камітэтах дзяржкантролю, а таксама ў Міністэрстве адукацыі.

Тэлефоны "гарачых" ліній па кантролі за ходам уступных іспытаў у 2023 годзе
(інфармацыя прымаецца ў працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00, а таксама ў дні правядзення ўступных іспытаў)


Рабочая група дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам правядзення ўступных іспытаў (Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь) - 8 017 327 66 80

Брэсцкая абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці) – 8 0162 21 25 08, 8 0162 21 18 76

Віцебская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці) - 8 0212 37 61 82

Гомельская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці) – 8 0232 23 83 85, 8 0232 23 83 68

Гродзенская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці) – 8 0152 79 88 40

Мінская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці) – 8 017 379 09 06

Магілёўская абласная камісія (Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці) – 8 0222 62 47 75  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.