Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес»

09.10.2021
Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес»

Прадстаўнікі цэнтральнага апарату КДК і Дэпартамента фінансавых расследаванняў наводзілі парадак у лесе паблізу вадасховішча Вяча. Былі прыбраны зламаныя і сухія галіны, паваленыя дрэвы, хмызняк і бытавое смецце. Ва ўборцы лесу удзельнічаў Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў.
Таксама работнікі КДК чысцілі паркавую зону Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску ад апалай лістоты і смецця.
У рэгіёнах таксама прайшлі работы па навядзенні парадку, у якіх прынялі актыўны ўдзел работнікі абласных камітэтаў дзяржкантролю.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.