Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес»

17.10.2020
Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес»

Прадстаўнікі цэнтральнага апарату КДК на працягу дня дапамаглі ГСЛХУ «Бараўлянскі спецлясгас» навесці парадак у лясным масіве каля спартыўнага комплексу «Стайкі». Яны прыбралі зламаныя і сухія галіны, паваленыя дрэвы, бытавое смецце.
У гэты ж дзень работнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю працавалі на суботніку, падчас якога высадзілі некалькі дзесяткаў дрэў на сталічнай вуліцы Ракасоўскага.
Аналагічныя работы па навядзенні парадку ў лясах і парках прайшлі ў абласных цэнтрах з удзелам прадстаўнікоў тэрытарыяльных органаў Камітэта дзяржкантролю.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.