Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

28.06.2023
Работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
За высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у папярэджанне і спыненне эканамічных правапарушэнняў Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У ліку ўдастоеных Падзякі Прэзідэнта:

намеснік начальніка аналітычнага ўпраўлення Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Юлія Бруева;

вядучы дзяржаўны інспектар Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Вольга Буйко;

начальнік аддзела кантролю за работай прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў КДК Гродзенскай вобласці Аляксандр Дабрук;

начальнік аддзела кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг КДК Брэсцкай вобласці Антон Завістовіч;

намеснік начальніка ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў КДК Магілёўскай вобласці Аляксандр Знасінка;

начальнік аддзела кантролю дзяржаўнай уласнасці і выкарыстання зямель КДК Гомельскай вобласці Тарас Крывусёў;

саветнік упраўлення каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Анастасія Малюга;

намеснік начальніка ўпраўлення кантролю бюджэту і дзяржаўнай уласнасці па г. Мінску галоўнага ўпраўлення кантролю будаўніцтва, ЖКГ і па г. Мінску Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Мірановіч;

намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці - начальнік упраўлення кантролю прамысловага комплексу Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Міхалковіч;

галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення кантролю прамысловага комплексу галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Ірына Нікіцюк;

начальнік упраўлення кантролю за працай галін гаспадаркі КДК Гомельскай вобласці Дзмітрый Прыкота;

першы намеснік старшыні КДК Мінскай вобласці Святлана Сакалоўская;

начальнік аддзела кантролю за выкарыстаннем зямель упраўлення кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Уладзімір Стаўпец;

намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці і арганізацыйнай работы КДК Гродзенскай вобласці Алена Фёдарава;

начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Гомельскай вобласці Аляксей Цімашэнка;

вядучы рэферэнт аддзела кадраў упраўлення інспекцыйна-кадравай і рэжымна-сакрэтнай работы Камітэта дзяржаўнага кантролю Наталля Яновіч.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе вялікая колькасць работнікаў розных падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнага кантролю таксама ўдастоена медаля "За бездакорную службу" ІІІ ступені.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.