Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пытанні навядзення парадку ў выкарыстанні зямель разгледжаны ў ходзе нарады ў Камітэце дзяржкантролю

12.05.2023
Пытанні навядзення парадку ў выкарыстанні зямель разгледжаны ў ходзе нарады ў Камітэце дзяржкантролю
У Камітэце дзяржаўнага кантролю адбылася нарада па пытаннях выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія датычацца навядзення парадку ў выкарыстанні зямель.

Мерапрыемства прайшло пад старшынствам першага намесніка кіраўніка кантрольнага ведамства Дзмітрыя Баскі і старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыя Матусевіча. У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама шэрагу мясцовых выканкамаў, у якіх мелася найбольшая колькасць праблем па разглядаемых пытаннях.

Начальнік упраўлення кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці Камітэта дзяржкантролю Мікалай Зеньчык праінфармаваў аб праблемных пытаннях, выяўленых у ходзе кантрольных мерапрыемстваў пры выкарыстанні зямель, а таксама напрамках далейшага выкарыстання ўсіх зямель сельгаспрызначэння, аднесеных да земляў пад драўнінна-хмызняковай расліннасцю (ДХР).

Вынікі праведзеных Камітэтам дзяржкантролю праверак паказваюць, што за апошнія гады павялічылася плошча зямель пад ДХР з адначасовым скарачэннем сельгасзямель. З прычыны недастатковага кантролю з боку мясцовых выканкамаў сельгасарганізацыі прадаўжаюць дапускаць выпадкі беспадстаўнага невыкарыстання прадастаўленых ім сельгасзямель сельгаспрызначэння, што вядзе да зарастання гэтых зямель пустазельнай і драўнінна-хмызняковай расліннасцю. Пры гэтым да гэтага часу ўсімі аблвыканкамамі не забяспечана інвентарызацыя ўсіх зямель, якія знаходзяцца пад ДХР і зацвярджэнне планаў па выкарыстанні такіх зямель.

Прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці паведамілі аб рэалізацыі матэрыялаў інвентарызацыі зямель, праведзенай у 2022 годзе ў 70 працэнтах населеных пунктаў рэспублікі, а таксама праінфармавалі аб завяршэнні інвентарызацыі зямель у бягучым годзе на тэрыторыі астатніх 30 працэнтаў населеных пунктаў.

Таксама разгледжаны пытанні зносу непрыдатных і неэксплутаваных будынкаў і збудаванняў сельгасарганізацый з уцягваннем у гаспадарчы абарот зямельных участкаў, якія вызваліліся, уключэння ў гаспадарчы абарот пустых жылых дамоў і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны, скарачэння колькасці не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач.

Адна з галоўных праблем неўцягвання такіх зямель у абарот - няякасная інвентарызацыя размешчаных на іх аб'ектаў. Да гэтага часу Камітэтам дзяржкантролю працягваюць выяўляцца аварыйныя сельгазаб'екты, якія не выкарыстоўваюцца, і якія не ўключаны ў планы зносу. Таксама ўстанаўліваюцца выпадкі не прывядзення ў належны стан зямельных участкаў пасля зносу сельгасаб'ектаў.

Па выніках нарады наяўныя праблемныя пытанні будуць абагульнены і выпрацаваны канкрэтныя прапановы па іх вырашэнню. Інфармацыя будзе накіравана ва Урад для прыняцця мер рэагавання.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.