Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прыватныя забудоўшчыкі закуплялі будматэрыялы праз пасрэднікаў, а завышаны кошт будаўніцтва перакладалі на будучых жыхароў

19.07.2021
Прыватныя забудоўшчыкі закуплялі будматэрыялы праз пасрэднікаў, а завышаны кошт будаўніцтва перакладалі на будучых жыхароў

Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці выяўлены факты завышэння кошту работ пры будаўніцтве жылля для шматдзетных сем'яў (будаўніцтва вядзецца з дзяржаўнай падтрымкай). Прыватныя забудоўшчыкі выконвалі работы па будаўніцтве дамоў у аграгарадках Пінскага раёна.
Як устаноўлена праверкай, 3 падраднымі арганізацыямі ў разлікі кошту выкананых работ уключаліся матэрыялы па цэнах, якія перавышаюць каштарысны кошт ад 15% да 200%. Будаўнічыя матэрыялы забудоўшчыкі ў 2019-2021 гадах набывалі ў шматлікіх пасрэднікаў, а таксама ў рознічным гандлі з надбаўкамі ад 20% да 150%.
Пасля праведзенай праверкі прыватная кампанія пакрыла сумы завышэнняў кошту будаўніча-мантажных работ.
У цяперашні час Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці завяршае праверкі яшчэ 2 падрадчыкаў, якія выконваюць работы па ўзвядзенні дамоў для шматдзетных ў Пінскім раёне. Гэтыя фірмы таксама завышалі кошт будаўнічых работ праз набыццё будматэрыялаў у пасрэднікаў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.