Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю ўсклалі кветкі да манумента ў гонар маці-патрыёткі Купрыянавай у Жодзіне

07.05.2020
Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю ўсклалі кветкі да манумента ў гонар маці-патрыёткі Купрыянавай у Жодзіне

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю 7 мая 2020 года прынялі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яны ўсклалі кветкі да падножжа манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай у г.Жодзіна, якая стала правобразам скульптуры.
Разам з работнікамі кантрольнага ведамства і Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ў акцыі прынялі ўдзел кіраўнікі Жодзінскага гарвыканкама і ААТ «БелАЗ».
«Асабіста для мяне Дзень Перамогі, напэўна, як і для ўсіх, хто нарадзіўся ў няпростыя пасляваенныя 1950-я гады, - асаблівы, святы дзень. Мы раслі сярод людзей, якія прайшлі вайну, аднаўлялі разбураную гаспадарку. Мы ўвабралі дух таго часу, выхоўваліся на любові да Радзімы, - сказаў Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў. - У Дзень Перамогі кожны чалавек аддае даніну памяці змагарам за Радзіму, тым, хто даў нам магчымасць стваральна працаваць, жыць у свабоднай і незалежнай краіне».
Леанід Анфімаў падкрэсліў, што ў сэрцах людзей павінна вечна жыць памяць аб подзвігу салдат, якія ваявалі і гінулі на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны, і аб маці, якія не дачакаліся сваіх сыноў з вайны, як Анастасія Фамінічна Купрыянава.
Адкрыты 29 жніўня 1975 г. манумент стаў візітнай карткай Жодзіна. Тут праводзяцца ўрачыстасці да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, піянеры даюць клятву вернасці Радзіме. Госці горада прыходзяць да манумента, каб ушанаваць памяць абаронцаў Айчыны.
Дзень Перамогі 1945 года Анастасія Фамінічна Купрыянава сустракала адна, а на яе стале ляжалі пахавальныя на сыноў, якія не вярнуліся з вайны. Міхаіл памёр ад ран у Барысаўскай турме, Мікалай прапаў без вестак у снежні 1944 года на тэрыторыі Польшчы, Сцяпан быў забіты 29 ліпеня 1944 году ў Беластоцкай вобласці Польшчы, Уладзімір прапаў без вестак. Пётр Купрыянаў загінуў 2 лістапада 1944 года, закрыўшы грудзьмі амбразуру варожага дзота ў баі пры вызваленні Латвіі. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена пасмяротна.
У 1980 годзе ў Жодзіна быў адкрыты музей у гонар маці-патрыёткі.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.