Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у пасяджэнні Рабочай групы IНТАСАI па Мэтах ўстойлівага развіцця

31.03.2021
Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у пасяджэнні Рабочай групы IНТАСАI па Мэтах ўстойлівага развіцця

Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у другім пасяджэнні Рабочай групы IНТАСАI па Мэтах устойлівага развіцця і ключавых паказчыках устойлівага развіцця. Мерапрыемства адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі.
Прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) Славакіі, Кітая, Турцыі, Перу падзяліліся вопытам правядзення аўдытаў па асобных Мэтах ўстойлівага развіцця (МУР). Прадстаўлены зводныя вынікі даследаванняў па ацэнцы макраэканамічных прагнозаў і аўдыту рэалізацыі МУР.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі практычныя пытанні фарміравання онлайн-платформы для размяшчэння навучальных семінараў, вебiнараў, бібліятэк і баз дадзеных для аўдытараў, а таксама тэматыку міжнароднай канферэнцыі па аўдыту МУР, якая пройдзе пад эгідай старшыні IНТАСАI - кіраўніка Падліковай палаты Расіі Аляксея Кудрына.
Прынята рашэнне аб уключэнні ў склад Рабочай групы вышэйшых органаў аўдыту Філіпін і Эстоніі.
Зацверджаны план работы на 2021-2022 гады.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.