Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю наведалі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку Барысаўскага раёна

01.09.2022
Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю наведалі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку Барысаўскага раёна
Прадстаўнікі першаснай арганізацыі БРСМ сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй Камітэта дзяржкантролю перадалі ўстанове, у якой сёння выхоўваецца каля трох дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак, сертыфікат на 750 рублёў. Гэтыя сродкі напярэдадні новага навучальнага года сабралі работнікі кантрольнага ведамства.

- Усім нашым калектывам мы перадалі сертыфікат дому, у якім вы зараз жывяце, - адзначыў, звяртаючыся да дзяцей, старшыня прафсаюзнай арганізацыі КДК Дзяніс Барташ. Ён дадаў, што ўсе супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю з задавальненнем адгукнуліся на заклік першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі КДК аб зборы сродкаў для выхаванцаў прытулку.

Акрамя таго, усіх дзяцей работнікі Камітэта дзяржкантролю пачаставалі марожаным, а школьнікам, якія выхоўваюцца ў сацыяльным прытулку, - пажадалі паспяховай вучобы і зацятасці ў набыцці ведаў. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.