Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю і Нацыянальнага банка прынялі ўдзел у пленарным тыдні ФАТФ у Парыжы

28.02.2020
Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю і Нацыянальнага банка прынялі ўдзел у пленарным тыдні ФАТФ у Парыжы
Прадстаўнікі Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю і Нацыянальнага банка прынялі ўдзел у пленарным тыдні Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (ФАТФ), якi прайшоў 16-21 лютага 2020 года ў г. Парыжы (Францыя). 

Работнікі ДФМ Камітэта дзяржкантролю і Нацбанка ўваходзілі ў склад дэлегацыі Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму. 

Пленарным пасяджэннем адобраны дапаможнiк па лічбавай асобе, якi растлумачвае работу сістэмы лічбавай ідэнтыфікацыі і дае рэкамендацыі адносна выкарыстання яе асобных элементаў у рэалізацыі патрабаванняў ФАТФ па ідэнтыфікацыі, верыфікацыі, а таксама належнай праверцы кліентаў. 

Разгледжаны прапановы па змяненні рэкамендацый ФАТФ па супрацьдзеянні фінансаванню распаўсюджвання зброі масавага паражэння, а таксама па пытанні празрыстасці юрыдычных асоб. Акрамя таго, ФАТФ разгледжаны пытанні выкарыстання віртуальных актываў і процідзеяння фінансаванню тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама новыя спосабы і схемы адмывання незаконных даходаў, атрыманых ад асобных катэгорый злачынстваў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.