Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы кіраўнікоў кантрольных органаў Гомельскай і Бранскай абласцей

27.06.2022
Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы кіраўнікоў кантрольных органаў Гомельскай і Бранскай абласцей
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці Аляксей Іглікаў сустрэўся са старшынёй Кантрольна-падліковай палаты Бранскай вобласці Вольгай Паўлавай.

Кіраўнікі абласных кантрольных ведамстваў абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння і кірункі працы, па якіх можна абмяняцца вопытам і лепшымі практыкамі. Намечаны шэраг канкрэтных мерапрыемстваў.

Сустрэча адбылася ў рамках міжнароднага фестывалю славянскіх народаў "Славянскае адзінства-2022", які праходзіў у Бранску (Расійская Федэрацыя) з 24 па 26 чэрвеня. Фестываль сабраў дэлегацыі Гомельскай, Магілёўскай абласцей і Мінска, а таксама Курскай, Калужскай, Арлоўскай, Бранскай абласцей. Удзельнікамі і гасцямі маштабнага форуму сталі больш за 10 тыс. чалавек.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.