Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пасля ўмяшання КДК Мінскай вобласці знесены аварыйна-небяспечны аб'ект у Мінскім раёне

01.11.2023
Пасля ўмяшання КДК Мінскай вобласці знесены аварыйна-небяспечны аб'ект у Мінскім раёне
У ходзе кантролю за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенню парадку на зямлі дзяржкантралёрамі ў 2022 годзе быў выяўлены аварыйна-небяспечны аб'ект - паўразбураны будынак закінутага санаторыя. Доступ да аб'екта не быў абмежаваны, пры гэтым у непасрэднай блізкасці знаходзяцца дзейныя дзіцячы аздараўленчы лагер і база адпачынку сталічнага прадпрыемства.

Балансатрымальнікам будынка з'яўлялася ДП "Жыллічнік Міншчыны", якое доўгі час не прымала меры па навядзенні парадку. У выніку будынак прыйшоў у непрыдатнасць (выбіты вокны і дзверы, парушана цэласнасць даху, сцен і лесвічных маршаў, бязладзіца на прылеглай тэрыторыі).

Інфармацыя аб сітуацыі з будынкам былога санаторыя была накіравана ў Мінскі аблвыканкам. Таксама пытанне стану і ўтрымання няпрофільных аб'ектаў ЖКГ разгледжана на калегіі КДК Мінскай вобласці.

Прыняты меры па зносу аварыйнага аб'екта. Кантрольны маніторынг, праведзены 24 кастрычніка б.г., пацвердзіў навядзенне абласнымі службамі парадку на гэтай тэрыторыі.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.