Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Па выніках разгляду паведамлення ў гандлёвым аб'екце, якое поступіла на анлайн-панэль КДК выяўлены шматлікія факты завышэння цэн

22.04.2022
Па выніках разгляду паведамлення ў гандлёвым аб'екце, якое поступіла на анлайн-панэль КДК выяўлены шматлікія факты завышэння цэн
Камітэтам дзяржкантролю разгледжаны шэраг зваротаў, якія паступілі на анлайн-панэль, па пытаннях завышэння цэн на спажывецкім рынку. Па выніках разгляду паведамленняў пацвердзілася інфармацыя, выкладзеная ў дачыненні да гандлёвага абслугоўвання ў краме "Раёк" (аг. Завадская слабада, Магілёўскі раён), які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. У гэтай краме работнікамі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці выяўлены завышэнні гандлёвых надбавак на 37 найменняў харчовых тавараў (напрыклад, на малочныя прадукты ўжываліся надбаўкі да 50% замест 15%; на каўбасныя вырабы – да 61% замест 20%; на цыбулю рэпчатую – 182% замест 30%, морква свежую - 180% замест 30% і г.д.). Таксама выяўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў: продаж прадуктаў з парушэннем цэласнасці ўпакоўкі і скончанымі (да 335 сутак) тэрмінамі прыдатнасці, без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавару. Па прадпісанні КДК Магілёўскай вобласці пратэрмінаваная прадукцыя знята з продажу. Для прыняцця мер рэагавання праінфармаваны Магілёўскі райвыканкам, інфармацыя накіравана ў рэгіянальныя органы Дзяржстандарту, абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ІМПЗ. Нагадваем, на сайце Камітэта дзяржкантролю дзейнічаюць анлайн-панэлі па пытаннях завышэння коштаў на спажывецкім рынку, завышэння коштаў на лекі, выплаты заробку «ў канверце» і парушэннях падчас пасяўной кампаніі. Звярнуцца можна ананімна і без рэгістрацыі.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.