Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Па выніках маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці 32 работнікам ААТ «Шчадрынскае» ажыццёўлена даплата да заробку

06.04.2020
Па выніках маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці 32 работнікам ААТ «Шчадрынскае» ажыццёўлена даплата да заробку
Факты парушэнняў працоўнага заканадаўства і іншыя недахопы ў дзейнасці ААТ «Шчадрынскае» Жлобінскага раёна выяўлены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці. Маніторынгі на сельгаспрадпрыемстве былі праведзены 17 і 26 сакавіка (паўторна). 

Устаноўлена, што ў студзені бягучага года зарплата 32 работнікаў сельгаспрадпрыемства, цалкам адпрацаваўшых норму працоўнага часу і якія выканалі свае працоўныя абавязкі, была ніжэй мінімальнай заработнай платы (з 1 студзеня 2020 года МЗП устаноўлена ўрадам у памеры 375 рублёў). У парушэнне арт. 59 Працоўнага кодэкса наймальнік не зрабіў даплату работнікам да ўзроўню дзяржаўнага мінімальнага сацыяльнага стандарту ў галіне аплаты працы. Усяго за студзень было неданалiчана амаль 6587 рублёў заработнай платы. 

Пра выяўленыя факты праінфармаваны Гомельскі аблвыканкам, Жлобінскі райвыканкам, дадзены рэкамендацыі кіраўніку ААТ «Шчадрынскае» аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недахопаў. 

Даплата да мінімальнай заработнай платы 32 работнікам ААТ «Шчадрынскае» праведзена да 1 красавіка бягучага года ў поўным аб'ёме.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.