Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Па фактах незаконнага павышэння цэн узбуджана больш за 10 крымінальных спраў

10.10.2022
Па фактах незаконнага павышэння цэн узбуджана больш за 10 крымінальных спраў
Камітэтам дзяржкантролю працягваюцца мерапрыемствы па выключэнні выпадкаў неабгрунтаванага росту цэн.

У ходзе праведзеных з 7 кастрычніка 2022 года кантрольных мерапрыемстваў органамі Камітэта дзяржкантролю выяўлены асобныя выпадкі незаконнага павышэння цэн прадпрыемствамі рознічнага гандлю.

Па дадзеных фактах узбуджана больш за 10 крымінальных спраў.

Акрамя таго, Камітэтам дзяржкантролю ўстаноўлены факты неабгрунтаванага завышэння цэн пры аказанні паслуг, а таксама ў сферы інтэрнет-гандлю.

Так, па выніках праведзенай праверкі ўстаноўлены факты прычынення ўрону аднаму з мясакамбінатаў Мінскай вобласці з прычыны завышэння цэн пры аказанні паслуг па размяшчэнні рэкламы. Устаноўлена, што жыхар Магілёва, выкарыстоўваючы рэквізіты падкантрольнага індывідуальнага прадпрымальніка, размясціў у эфіры FM-радыёстанцыі рэкламу аб прадукцыі мясакамбіната, атрымаўшы за аказаную паслугу грашовыя сродкі ў памеры, які ў 10 разоў перавышаў фактычна панесеныя затраты. Па факце прычынення ўрону ў буйным памеры пракурорам Барысаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа. Падазраваны затрыманы.

Таксама выяўлены факты неабгрунтаванага завышэння цэн і ўтойвання выручкі ад рэалізацыі камп'ютараў, камп'ютарнага абсталявання і праграмнага забеспячэння пры праверцы аднаго з буйных пастаўшчыкоў тавараў у адрас інтэрнет-магазінаў. Пры рэалізацыі інтэрнет-магазінам набытых за валюту тавараў работнікі арганізацыі ўстанаўлівалі цэны ў беларускіх рублях, зыходзячы з курсу замежнай валюты адносна беларускага рубля на 25-30 працэнтаў вышэй за рэальны курс. У выніку адпускны кошт тавараў без бачных падстаў неабгрунтавана павялічваўся. Распачата крымінальная справа. Фактычны кіраўнік знаходзіцца пад вартай.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.