Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю адзначаюць 30-годдзе з дня ўтварэння службы

05.08.2022
Органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю адзначаюць 30-годдзе з дня ўтварэння службы
Сёння спаўняецца 30 гадоў з дня ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень 5 жніўня 1992 года ў Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь было створана ўпраўленне падатковых расследаванняў, якое з'явілася пачынальнікам дзейнай сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

За сваю 30-гадовую гісторыю фінансавай міліцыяй назапашаны шырокі прафесійны вопыт і выпрацаваны эфектыўныя метады барацьбы з эканамічнымі і карупцыйнымі злачынствамі, у бюджэт забяспечана паступленне значных сродкаў, а акцэнт у рабоце зроблены на папярэджанні правапарушэнняў у эканамічнай сферы і ўстараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх учыненню.

Зараз прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці ОФР з'яўляюцца кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці, процідзеянне неабгрунтаванай пасрэдніцкай дзейнасці, ухіленню ад выплаты падаткаў і абавязковых страхавых узносаў, а таксама карупцыйным злачынствам у эканамічнай сферы і дэструктыўнай дзейнасці.

Са святам, работнікі і ветэраны органаў фінансавых расследаванняў!  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.